Каталіцкі ўніверсітэт Святога Антонія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каталіцкі ўніверсітэт Святога Антонія (ісп.: Universidad Católica San Antonio), таксама вядомы як Мурсійскі каталіцкі ўніверсітэт (ісп.: Universidad Católica de Murcia) — іспанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мурсія ў аднайменнай аўтаномнай супольнасці. ВНУ кантралюецца Каталіцкім Касцёлам, названа ў гонар святога Антонія Падуанскага, які лічыцца нябесным апекуном універсітэта.