Каталікос усіх армян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Яго Святасць Вярхоўны Патрыярх і Каталікос усіх армян (арм.: Նորին Սրբություն Ծայրագույն Պատրիարք և Ամենայն Հայոց Կաթողիկոս) — першаіерарх Армянскай Апостальскай царквы (ААЦ) з рэзідэнцыяй у Эчміядзіне (Арменія). Згодна з афіцыйным сайтам ААЦ, які не прыводзіць спасылак на якія-небудзь нарматыўна-заканадаўчыя дакументы, эчміядзінскі каталікос ёсць «сусветны духоўны правадыр Нацыі, для армянаў як у Арменіі, так і ў рассейванні», «Вярхоўны пастыр і Святар для амаль 9 мільёнаў Армянскіх Апостальскіх Праваслаўных хрысціянаў ва ўсім свеце»[1]. У іерархіі ААЦ ён стаіць вышэй патрыярхаў, архібіскупаў і біскупаў ААЦ, тым не менш, згодна з тэкстам сайта, лічыцца «першым сярод роўных»[1].