Катаванні зняволеных у турме Абу-Грэйб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Турма Абу-Грэйб размешчана ў 32 км на захад ад Багдаду, сталіцы Ірака. Яшчэ ў часы былога іракскага лідара Садама Хусейна тут утрымліваліся, акрамя звычайных крымінальнікаў, палітычныя зняволеныя, над якімі наглядчыкі здзяйснялі розныя здзекі. У перыяд з 2003 па 2006 гады амерыканцамі тут утрымліваліся грамадзяне, абвінавачаныя ў здзяйсненні злачынстваў, накіраваных супраць сіл заходняй кааліцыі. Тады Абу-Грэйб стаў больш шырока вядомы за кошт сур’ёзных правапарушэнняў з боку амерыканскай адміністрацыі.