Касмічная праграма «Вояджэр»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́яджэр або вая́джэр (англ.: voyager — вандроўнік) — серыя амерыканскіх касмічных апаратаў для даследавання далёкіх планет Сонечнай сістэмы. Таксама назва адпаведнай праграмы.
Праграма лічыцца адной з самых паспяховых у гісторыі міжпланетных даследаванняў. Абодва «Вояджэры» ўпершыню перадалі якасныя здымкі Юпітэра і Сатурна, а «Вояджэр-2» упершыню дасягнуў Нептуна і Урана. «Вояджэры» сталі трэцім і чацвёртым касмічнымі апаратамі, якія пакінулі межы Сонечнай сістэмы (першымі двума былі «Піянер-10» і «Піянер-11»).
Апараты серыі «Вояджер» — даволі буйныя машыны. Гэта высакааўтаномныя робаты-зонды, абсталяваныя ўласнымі энергаўстаноўкамі, ракетнымі рухавікамі, камп’ютарамі, сістэмамі радыёсувязі, кіравання і навуковымі прыборамі для даследавання планет, агульнай масай каля 815 кг.
Апараты створаны ў Лабараторыі рэактыўнага руху (англ.: Jet Propulsion Laboratory — JPL) НАСА.