Карыбы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карыбы (англ.: Caribbean; састарэлая, памылковая назва — Вест-Індыя ад англ.: West Indies, літ. «Заходняя Індыя») — група астравоў у Атлантычным акіяне паміж Паўночнай і Паўднёвай Амерыкай. Адносіцца да Паўночнай Амерыкі.
У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне Карыбы, індзейцы |
Карыбы | |
---|---|
англ. West-Indies, нідэрл. West-Indië | |
Характарыстыкі | |
Агульная плошча | 244 890 км² |
Найвышэйшы пункт | 3 087 м |
Насельніцтва | 42 000 000 чал. (2009) |
Шчыльнасць насельніцтва | 171,51 чал./км² |
Размяшчэнне | |
19° пн. ш. 74° з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Складаецца з Вялікіх і Малых Антыльскіх астравоў і Багамскіх астравоў і некаторых кантынентальных астравоў (каля ўзбярэжжа кантынента) у гэтым рэгіёне. Паверхня ўсіх астравоў роўная 244 890 км² (Вялікія Антыльскія — 216 260, Малыя Антыльскія — 14 095 і Багамскія — 14 535). Усе Антыльскія астравы значна ўзвышаюцца над узроўнем мора. Багамскія ж астравы ўтвораны каралавымі рыфамі. Самыя высокія горы знаходзяцца ў заходняй частцы Гаіці (Пік Дуартэ, 3087 м), ва ўсходняй частцы Кубы (2375 м) і ў паўночнай частцы Ямайкі (2341 м); усходнія берагі Малых Антыльскіх астравоў пакрыты раўнінамі; горы стромка спускаюцца ў даліны. Шматлікія бухты астравоў уяўляюць зручныя гавані. Куба, Віргінскія і Багамскія астравы акружаны велізарнымі каралавымі рыфамі, якія выступаюць на паверхню мора і пакрытымі пальмамі. Шматлікія астравы (асабліва Малыя Антыльскія) носяць сляды вулканічнага паходжання.