Карфагеніка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карфаге́нская Іспа́нія (лац.: Hispania Carthaginiensis), або Карфаге́ніка (лац.: Carthaginiensis) — рымская правінцыя на Пірэнейскім паўвостраве.
Карфагеніка | |
---|---|
лац.: Carthaginensis | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Карфагеніка была ўтворана Дыяклетыянам у 283—289 гады ў рамках адміністрацыйнай рэформы. Дыяклетыян падзяліў Тараконскую Іспанію, якая ўзнікла на месцы правінцыі Блізкая Іспанія і Галісіі, на тры правінцыі:
- новая Тараконіка са сталіцай Таракон, якая ахоплівала толькі паўночна-ўсходнюю частку Тараконскай Іспаніі,
- Галецыя (сучасная Галісія і заходняя Астурыя, магчыма таксама ўсходняя Астурыя і Кантабрыя),
- Карфагеніка са сталіцай у Новым Карфагене (Картахена).
Карфагеніка ахоплівала поўдзень былой Блізкай Іспаніі і Балеарскія астравы. Паўночная граніца праходзіла на поўнач ад гарадоў Сегабрыга, Сегонтыя (Сігуэнса), Уксама (Осма), Клунія (Карунія-дэль-Кандэ) і Палантыя (Паленсія). Граніцу з Галецыяй утварала рака Эсла. Адміністрацыйны падзел заставаўся нязменным да канца рымскага панавання ў V стагоддзі, толькі ў канцы IV стагоддзя Балеары сталі асобнай правінцыяй.