Карона Карла Вялікага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Імперская карона ці Карона Карла Вялікага (ням.: Reichskrone) — карона каралёў і імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі, якой каранаваліся амаль усе нямецкія манархі ранняга Сярэднявечча, пачынаючы з Конрада II. Карона была выраблена хутчэй за ўсё ў канцы X стагоддзя. Упершыню пра яе згадваецца ў XII стагоддзі.
Разам з імперскім крыжам (ням.: Reichskreuz), імперскім мячом (ням.: Reichsschwert) і Святой дзідай (ням.: Heilige Lanze) карона была найважнейшай часткай імперскіх рэгалій (ням.: Reichskleinodien). Падчас каранацыі карона надавалася новаму манарху разам з скіпэтрам (ням.: Zepter) і дзяржавай (ням.: Reichsapfel). Імператарскія рэгаліі Свяшчэннай Рымскай імперыі, асабліва карона Карла Вялікага, з 1424 па 1796 год захоўваліся ў Нюрнбергу, гістарычнай сталіцы Франкскай дзяржавы, і маглі былі быць вывезены да месца каранацыі новага імператара, пасля чаго вярталіся да месца пастаяннага захоўвання. У 1796 годзе падчас Напалеонаўскіх войнаў Нюрнберг быў заняты французскімі войскамі, але карону паспелі перадаць на захоўванне ў Рэгенсбург, а ў 1800 годзе ў Вену. У цяперашні час карона і імператарскія рэгаліі выстаўлены ў скарбніцы палаца Гофбург у Вене (Аўстрыя), так як апошні імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Франц II адмовіўся вярнуць яе, нягледзячы на пісьмовыя абяцанні. У 1938 годзе яе вярнулі ў Нюрнберг, у 1946 годзе — у Вену. З-за неўрэгуляванага прававога статусу аўстрыйскі ўрад адмаўляецца выстаўляць яе за граніцай.