Карнакскі спіс цароў
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Карнакскі спіс цароў — спіс ранніх егіпецкіх цароў, выбіты на камні, размяшчаўся на паўднёва-заходнім вугле святочнай залы Тутмаса III, у сярэдзіне Пакояў Амона-Ра, у Карнакскім храме ў сучасных Луксоры ў Егіпце. Спіс быў састаўлены ў час праўлення Тутмаса III, у ім пералічан 61 цар, пачынаючы са Снофру, цара часоў Старога царства. Толькі ў 39-ці цароў імёны можна прачытаць, адно з іх не ўключана ў картуш (рамка, якою звычайна акружалі імя цара).
Гэта не поўны спіс егіпецкіх фараонаў, бо з іншых старажытных спісаў вядомыя іншыя цары. Аднак гэты спіс каштоўны, таму што ўтрымлівае імёны цароў Першага і Другога пераходных перыядаў, якія прапушчаны ў большасці іншых царскіх спісаў.
Помнік упершыню быў апісаны Джэймсам Бартанам (James Burton) у 1825 годзе[1]. У 1843 годзе нямецкая экспедыцыя пад кіраўніцтвам егіптолага Карла Рыхарда Лепсіуса падарожнічала ўверх па Нілу к Карнаку, дзе Лепсіус зрабіў зарысоўкі спіса. Французскі шукальнік прыгод, Эміль Прыс д'Авен (Émile Prisse d'Avennes), за адну ноч разабраў і ўкраў блокі, на якіх быў спіс, каб завалодаць імі для Францыі, і адправіў іх дадому[2][3]. Зараз спіс, вельмі пашкоджаны, выстаўлены ў Луўры[4] ў Парыжы.