У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Карл II.
Карл II Зачараваны (Апантаны) (ісп.: Carlos II El Hechizado; 6 лістапада 1661 — 1 лістапада 1700), кароль Іспаніі з 1665 года, апошні прадстаўнік дому Габсбургаў на іспанскім прастоле, з-за благой спадчыннасці адрозніваўся надзвычайнай хваравітасцю і пачварнасцю.
Хуткія факты манарх Арагона, Папярэднік ...
Закрыць
Большую частку валадарання рэгенткай была яго маці; ненадоўга ўлада апынулася ў руках пазашлюбнага сына яго бацькі, дона Хуана Аўстрыйскага. Перыяд валадарання Карла — час глыбокага палітычнага і эканамічнага крызісу ў Іспаніі, распачатага яшчэ пры яго бацьку і дзедзе; у правінцыях узмацніўся сепаратызм, у краіне некалькі разоў быў моцны голад. Пры мадрыдскім двары ішла пастаянная барацьба алігархічных груповак. Са смерцю Карла спынілася кіраванне краінай дынастыяй Габсбургаў, што прывяло да Вайны за іспанскую спадчыну, па выніках якой на прастол узышлі французскія Бурбоны.