У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саган.
Саган быў піянерам у галіне экзабіялогіі і даў штуршок развіццю праекта па пошуку пазаземнага розуму SETI. Атрымаў сусветную вядомасць за свае навукова-папулярныя кнігі і тэлевізійны міні-серыял «Космас: персанальнае падарожжа»[6]. Ён таксама з’яўляецца аўтарам навукова-фантастычнага рамана «Кантакт», на аснове якога ў 1997 годзе быў зняты аднайменны фільм.