Каралеўства Літва (1918)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карале́ўства Літва́ (літ.: Lietuvos Karalystė; таксама Літва́) — дзяржава, якая існавала ў перыяд з 11 ліпеня 1918 года па 2 лістапада 1918 года. Дзяржава існавала падчас Першай сусветнай вайны, калі тэрыторыя Літвы была пад кантролем Германскай імперыі. Літоўская Тарыба 16 лютага 1918 года абвясціла незалежнасць Літвы, але не змагла сфарміраваць урад, паліцыю або іншыя дзяржаўныя ўстановы з-за далейшай прысутнасці нямецкіх войскаў. Немцы прадставілі розныя прапановы для ўключэння Літвы ў склад Германскай імперыі, у прыватнасці Прусіі. Літоўцы супрацьстаялі гэтай ідэі і спадзяваліся захаваць незалежнасць шляхам стварэння асобнай канстытуцыйнай манархіі. 4 чэрвеня 1918 года Тарыба прагаласавала за тое, каб прапанаваць пасаду манарха нямецкаму прынцу і ваеннаму Вільгельму Карлу фон Ураху. Вільгельм прыняў прапанову ў ліпені 1918 і прыняў імя Міндаўгас II (Міндоўг II). Тым не менш, ён ніколі не наведваў Літву. Яго абранне распачало спрэчкі і падзяліла Тарыбу, якая так і не змагла дасягнуць жаданых вынікаў. Паколькі Германія прайгравала вайну і была ахопленая Нямецкай рэвалюцыяй, Літва прыпыніла сваё рашэнне запрасіць Вільгельма Карла фон Ураха 2 лістапада 1918, тым самым паклаўшы канец яго кароткаму праўленню.
Гістарычная дзяржава | |||
Каралеўства Літва | |||
---|---|---|---|
Lietuvos Karalystė | |||
|
|||
11 ліпеня 1918 і 16 лютага 1918 — 2 лістапада 1918
|
|||
Сталіца | Вільня | ||
Мова(ы) | Літоўская | ||
Афіцыйная мова | літоўская мова | ||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||
Кароль | |||
• 1918 | Міндоўг II |