Каралеўства Астравоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўства Астравоў (шатл. гэл.: Rìoghachd nan Eilean, англ.: Kingdom of Mann and the Isles) — гэльска-нарвежская дзяржава на Гебрыдскіх астравах і заходнім узбярэжжы Шатландыі ў эпоху Сярэднявечча. Нягледзячы на намінальны сюзерэнітэт над каралеўствам спачатку Нарвегіі, а пасля 1266 года Шатландыі, дзяржава фактычна захоўвала незалежнасць да канца XV ст., абапіраючыся на магутны ваенны флот. Каралеўства астравоў адыграла значную ролю ў развіцці культуры горных кланаў Шатландыі і шатландскай дзяржаўнасці ў цэлым. Кіраўнік дзяржавы, пачынаючы з 1366 года, насіў тытул лорда Астравоў (шатл. гэл.: Triath nan Eilean, англ.: Lord of the Isles).
Хуткія факты Каралеўства Астравоў, Сталіца ...
Гістарычная дзяржава | |
Каралеўства Астравоў | |
---|---|
Suðreyjar ok Norðreyjar | |
|
|
IX стагоддзе — 1266
|
|
Сталіца | Каслтаўн, Востраў Мэн |
Мова(ы) | старажытнаісландская, мэнская, шатландская (гэльская) |
Афіцыйная мова | Старажытнаісландская мова, Мэнская мова і шатландская гэльская мова |
Рэлігія | Хрысціянства |
Гісторыя | |
• 1079 | Бітва пры Скайхіле |
• 1266 | Шатландскае ўварванне |
• 1266 | Пертская дамова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць