Каралеўства Абедзвюх Сіцылій
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўства Абедзвюх Сіцылій (італ.: Regno delle Due Sicilie, сіц.: Regnu dî Dui Sicili, неап.: Regno d'e Ddoje Sicilie) — дзяржава ў Паўднёвай Італіі, якая існавала ў перыяд 1816—1861 гадоў і была створана пры аб'яднанні Неапалітанскага і Сіцылійскага каралеўстваў. Было самай вялікай па тэрыторыі з дзяржаў Апенінскага паўвострава. Назва «Неапалітанскае каралеўства» па-ранейшаму нярэдка неафіцыйна ўжывалася і да аб'яднанага Каралеўства Абедзвюх Сіцылій. Сталіцай краіны быў Неапаль, кіруючай дынастыяй — Неапалітанскія Бурбоны. У выніку Рысарджымента каралеўства ўвайшло ў склад Італіі.
абсалютная манархія | |||||
Каралеўства Абедзвюх Сіцылій | |||||
---|---|---|---|---|---|
італ.: Regno delle Due Sicilie сіц.: Regnu dî Dui Sicili неап.: Regno d'e Ddoje Sicilie | |||||
|
|||||
Гімн: Inno al Re[d] | |||||
|
|||||
1816 — 1861
|
|||||
Сталіца | Неапаль | ||||
Мова(ы) | італьянская, сіцылійская, неапалітанская | ||||
Афіцыйная мова | італьянская мова, сіцылійская мова і Неапалітанская мова | ||||
Рэлігія | каталіцтва | ||||
Грашовая адзінка | піястра Каралеўства Абедзвюх Сіцылій | ||||
Плошча | 111 900 км² | ||||
Насельніцтва | 8 703 000 чал. (1860) | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Дынастыя | Бурбоны | ||||
Гісторыя | |||||
• 12 снежня 1816 | Заснавана | ||||
• 12 лютага 1860 | Скасавана | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля аб'яднання Італіі ў канцы XIX стагоддзя тэрыторыя былога Каралеўства Абедзвюх Сіцылій працягвала захоўваць пэўную своеасаблівасць у эканамічных, сацыяльных, культурных і моўных аспектах і атрымала агульную назву Паўднёвая Італія, якая і да цяперашняга часу ў значнай ступені асацыюецца з нізкім узроўнем развіцця, аграрным укладам жыцця, засіллем каморы і мафіі.