Каралеўскае хімічнае таварыства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўскае хімічнае таварыства (англ.: Royal Society of Chemistry, RSC) — навуковая супольнасць (прафесійная асацыяцыя) Злучанага Каралеўства, мэтай якой з’яўляецца развіццё хімічнай навукі. Таварыства было створана новым каралеўскім указам у 1980 годзе шляхам зліцця Хімічнага таварыства, Каралеўскага інстытута хіміі, Таварыства Фарадэя і Таварыства аналітычнай хіміі. Таварыству прадпісвалася падвойная роля навуковай супольнасці і прафесійнага аб’яднання. Адразу пасля ўзнікнення Таварыства налічвала 34 000 членаў унутры Злучанага каралеўства і 8 000 за яго межамі.[15]
Каралеўскае хімічнае таварыства | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | scientific society[d], прафесійная асацыяцыя[d], выдавецтва, trade union federation[d], некамерцыйная арганізацыя і выдавец свабоднага доступу[d] |
Кіраўнік | Джыліян Рыд[d][3] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1980[4] |
Абарот |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Член у |
|
rsc.org (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Штаб-кватэра Таварыства размяшчаецца па адрасе Лондан, Пікадзілі, Бёрлінгтан-хаўс (руск.) (бел.. Яго філіял таксама размешчаны ў Кембрыджы ў Томас Грэхэм Хаўс, названым у гонар Томаса Грэма, першага прэзідэнта Хімічнага таварыства. Там знаходзіцца выдавецтва Каралеўскага хімічнага таварыства. Таварыства таксама мае філіялы ў ЗША ва Універсітэцкім гарадскім навуковым цэнтры ў горадзе Філадэльфія, а таксама ў Кітаі (Пекін і Шанхай) і ў Індыі (Бангалор).[16]