Карагод (апавяданне)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Карагод» (англ.: Runaround) — навукова-фантастычнае апавяданне Айзека Азімава, напісанае ў кастрычніку 1941 года і ўпершыню апублікаванае ў сакавіку 1942 года ў часопісе Astounding Science Fiction. Апавяданне ўвайшло ў аўтарскія зборнікі: Я, Робат (I, Robot) (1950), The Complete Robot (1982) і Robot Visions (1990). У апавяданні дзейнічаюць пастаянныя персанажы кніг Азімава: Паўэл (Powell) і Донаван (Donovan).
Карагод | |
---|---|
Runaround | |
Жанр | навуковая фантастыка |
Аўтар | Айзек Азімаў |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1942 |
Дата першай публікацыі | сакавік 1942 |
Апублікаваны ў | Analog Science Fiction and Fact[d] |
Цыкл | Серыя пра робатаў |
Папярэдні | Victory Unintentional[d] |
Наступны | Логіка |
Як і ў многіх іншых апавяданнях Азімава з цыкла пра робатаў, сюжэт «Карагоду» будуецца вакол Трох законаў робатэхнікі і складаецца ў вырашэнні героямі дылемы, спароджанай гэтымі законамі.
«Карагод» характэрны тым, што ў гэтым апавяданні Азімаў упершыню сфармуляваў свае Тры законы робатэхнікі, якія неаднаразова выкарыстоўваліся ў рознага роду творах.