Карагеоргіевічы
княжацкая і каралеўская дынастыя ў Сербіі і Югаславіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Карагеоргіевічы (сербск.: Карађорђевићи) — кіруючая княжацкая (1842—1859) і каралеўская (1903—1941) дынастыя ў Сербіі і Югаславіі.
Хуткія факты Карагеоргіевічы сербск.: Карађорђевићи ...
Карагеоргіевічы сербск.: Карађорђевићи | |||
---|---|---|---|
Краіна | Сербія, Югаславія | ||
Тытулы | князь, кароль | ||
Заснавальнік | Карагеоргій | ||
Апошні кіраўнік | Пётр II Карагеоргіевіч | ||
Цяперашні глава | Аляксандр Карагеоргіевіч | ||
Год заснавання | 1804 | ||
Зрушэнне | 1945 | ||
Нацыянальнасць | сербы |
Закрыць
Заснавана кіраўніком першага сербскага паўстання (1804—1813) супраць Асманскай імперыі Карагеоргіем. На працягу XIX стагоддзя ў барацьбе за ўладу ў Сербіі супернічала з дынастыяй Абрэнавічаў. Пасля звяржэння апошніх у 1903 годзе стала каралеўскай дынастыяй у Сербіі, з 1918 года — у Каралеўстве Сербаў, Харватаў і Славенцаў, а з 1929 года — у Каралеўстве Югаславія. Была зрынута ў 1945 годзе, калі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны да ўлады ў Югаславіі прыйшлі камуністы пад кіраўніцтвам Іосіпа Броза Ціты.