Канстытуцыя Індыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстытуцыя Індыі (англ.: Constitution of India, хіндзі: भारतीय़ संविधान) — вярхоўны закон Індыйскай Рэспублікі, аснова, на якой пабудаваны фундаментальныя палітычныя прынцыпы, устаноўлена структура, працэдуры, паўнамоцтвы і абавязкі Урада Індыі і ўрадаў асобных адміністрацыйных адзінак, асноўныя правы і абавязкі грамадзян.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Канстытуцыя Індыі была прынятая Устаноўчым сходам 26 лістапада 1949 года, праз два гады пасля здабыцця краінай незалежнасці. Увайшла ў сілу 26 студзеня 1950 года і з папраўкамі дзейнічае да гэтага часу[1]. Па канстытуцыі Індыя з'яўляецца суверэннай, дэмакратычнай рэспублікай, якая гарантуе ўсім сваім грамадзянам правасуддзе, раўнапраўе і свабоду. З 42-й папраўкі 1975 года да вызначэння Індыйскай Рэспублікі былі дададзеныя словы «сацыялістычная» і «свецкая»[2]. Дзень прыняцця Канстытуцыі з'яўляецца афіцыйным святам у Індыі, які святкуецца штогод 26 студзеня як Дзень Рэспублікі[3].
Канстытуцыя замяніла сабой Акт аб дзяржаўным ладзе Індыі 1935 года, які рэгуляваў яго дзейнасць да 1950 года. Галоўным аўтарам Канстытуцыі лічыцца Бхімраа Рамджы Амбедкар, старшыня Канстытуцыйнага камітэта.