Канстанцін III (узурпатар)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Флавій Клаўдзій Канстанцін (лац.: Flavius Claudius Constantinus), таксама вядомы ў гістарыяграфіі як Канстанцін III — рымскі імператар-узурпатар у 407—411 гадах.
Флавій Клаўдзій Канстанцін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Flavius Claudius Constantinus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Канстант II (руск.) (бел. і Ганорый | ||||||
Нараджэнне | IV стагоддзе | ||||||
Смерць |
жнівень 411 ці верасень 411 |
||||||
Дзеці | Канстант II[d] і Юліян[d] | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канстанцін быў простым салдатам. У 407 годзе, абвешчаны імператарам у Брытаніі, ён падняў паўстанне супраць заходняга рымскага імператара Ганорыя ў Галіі і Іспаніі. Частка Галіі неўзабаве перайшла пад яго кантроль, а яго сын Канстант II захапіў Іспанію. Апроч таго, Канстанцін прымусіў Ганорыя прызнаць сябе і свайго сына імператарамі, аднак кіраваў нядоўга: мяцеж палкаводца Геронція (руск.) (бел. падарваў яго ўладу, і ён быў разгромлены палкаводцам Ганорыя Канстанцыем, пасля чаго пакараны смерцю. Пасля вываду войскаў Канстанціна з Брытаніі Рым страціў кантроль над гэтай правінцыяй[1].