Канал (гідраграфія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Водны канал (лац.: canalis — труба, жолаб) — штучная водная артэрыя, прызначаная для скарачэння водных маршрутаў або для перанакіравання воднай плыні. Існуе два асноўныя прызначэнні канала:
- ірыгацыйнае, канал выкарыстоўваецца для дастаўкі ці адводу вады;
- каналы, якія здзяйсняюць транспартныя функцыі, напрыклад для дастаўкі грузаў ці людзей.
Часта каналы сумяшчаюць у сабе абедзве функцыі. Мэтай стварэння суднаходнага канала ёсць злучэнне басейнаў двух вадаёмаў у выпадку адсутнасці такога, скарачэнне шляху паміж дзвюма вадаёмамі, забеспячэнне гарантаванага суднаходства, вырашэнне праблем транспартнай даступнасці па водных шляхах пунктаў прызначэння, стварэнне эканамічна выгадных шляхоў транспартавання.