Камп Ноу
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Камп Ноў» — (катал.: Camp Nou, «Новае поле») — стадыён футбольнага клуба «Барселона». З моманту свайго адкрыцця ў 1957 годзе стадыён належаў іспанскаму футбольнаму клубу і спачатку быў названы Estadi del FC Barcelona (стадыён ФК «Барселона»), тым не менш ужо тады яго называлі «Камп Ноў». Афіцыйна сваю цяперашнюю назву ён атрымаў у 2000 годзе пасля гульні супраць футбольнага клуба «Рэал Мадрыд».
Камп Ноў | |
---|---|
Поўная назва | Estadio Camp Nou |
Былыя назвы |
Estadio del Club de Fútbol Barcelona (1957-1973) Estadio del Club de Fútbol Barcelona (1973–2001) |
Месцазнаходжанне | Барселона, Каталонія, Іспанія |
Закладзены | 1954 |
Пабудаваны | 1957 |
Адкрыты | 24 верасня 1957 |
Рэканструяваны | 1995, 2008 |
Кошт узвядзення | 288 млн ₧ (1957 г.) |
Архітэктар |
Хасэп Сотерас, Лоренсо Гарсия-Барбон |
Уладальнік | ФК «Барселона» |
Хатняя каманда |
Барселона зборная Каталоніі зборная Іспаніі |
Умяшчальнасць | 100 000 |
Памеры поля | 106х70 м |
Сайт | fcbarcelona.com/e… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Умяшчальнасць «Камп Ноў» — 99 354 чалавек. Гэта самы вялікі па колькасці гледачоў стадыён не толькі ў Іспаніі, але і ва ўсёй Еўропе. Стадыён займае другое месца па вялічыні ў спісе стадыёнаў, прызначаных толькі для футбола, саступаючы па гэтым паказчыку толькі мексіканскаму стадыёну «Ацтэка».
«Камп Ноў» прымаў матчы чэмпіянатаў Еўропы і свету, а таксама матчы алімпійскага футбольнага турніру 1992 года, уключаючы фінал.