Камп’енскі палац
From Wikipedia, the free encyclopedia
Камп’енская рэзідэнцыя (фр.: Château de Compiègne) — палац французскіх каралёў у горадзе Камп’ень дэпартамента Уаза, Пікардыя. Размешчаны за 75 км на паўночны ўсход ад Парыжа. У Сярэднявеччы — упадабаная рэзідэнцыя Меравінгаў і Каралінгаў. У сваім цяперашнім класіцыстычным выглядзе пабудаваны ў XVIII стагоддзі. Апошнім французскім манархам, які жыў у палацы, быў імператар Напалеон III.
Хуткія факты Камп’енскі палац, Краіна ...
Замак | |
Камп’енскі палац | |
---|---|
| |
49°25′09″ пн. ш. 2°49′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Архітэктар | Анж Жак Габрыэль |
Дата заснавання | 1788 |
Сайт | chateaudecompiegne.fr (фр.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Палац з паркам цяпер адкрыты для наведвальнікаў. На тэрыторыі палацавага комплексу працуюць музеі Другой імперыі і сродкаў перамяшчэння.