Кампа-Фармійскі мір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кампа-Фармійскі мір — мірны дагавор паміж Францыяй і Аўстрыяй, які завяршыў першы этап Рэвалюцыйных войнаў. Мірны дагавор быў падпісаны 18 кастрычніка 1797 года[1] у Пасерыяна, каля вёскі Кампа-Форміа (італ.: Campo Formio) (Італія), з боку Французскай рэспублікі — генералам Напалеонам Банапартам, з боку Аўстрыйскай манархіі — графам Кобенцлем. Дагавор завяршыў паспяховую для Французскай рэспублікі вайну супраць Аўстрыі і аформіў выхад Аўстрыі з 1-й антыфранцузскай кааліцыі.