Камары, або сапраўдныя камары, або крывасмокавыя камары (Culicidae) — сямейства двукрылых насякомых, якія належаць да групы даўгавусых (Nematocera), саміцы імага якіх у большасці выпадкаў з’яўляюцца кампанентам комплексу гнуса.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Камары |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Інфраклас: | Навакрылыя насякомыя |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Culicidae
|
Роды |
---|
|
|
Закрыць
Характэрныя для гэтага сямейства ротавыя органы: верхняя і ніжняя губа выцягнутыя і ўтвараюць футляр, у якім змяшчаюцца доўгія тонкія іголкі-зубы (2 пары сківіц); у самцоў сківіцы недаразвітыя — яны не кусаюцца. Бязногія лічынкі і рухомыя кукалкі камароў жывуць у стаячых водах. Выкапнёвыя камары вядомыя з часоў мелавога перыяду. У сучасным свеце налічваецца больш за 3000 відаў камароў, якія адносяцца да 38 родаў[1].
Жыццёвы цыкл камароў уключае чатыры стадыі развіцця: яйка → лічынка → кукалка → імага ці дарослая асобіна.