Кальмарскі сабор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кафедральны сабор Кальмара (шведск.: Kalmar domkyrka) — у наш час галоўная царква прыходу Кальмар. Да 1915 года быў кафедральным саборам епархіі Кальмара, якая затым у якасці прыходу ўвайшла ў епархію Векшэ. Аднак за царквой захавалася назва кафедральнага сабора.
Славутасць | |
Кафедральны сабор Кальмара | |
---|---|
Kalmar domkyrka | |
56°39′53″ пн. ш. 16°22′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Швецыя |
Горад | Кальмар |
Канфесія | Шведская царква і лютэранства |
Епархія | Епархія Векшэ |
Архітэктурны стыль | барока, класіцызм |
Архітэктар | Нікадэмус Тэсін |
Дата заснавання | 1660 |
Будаўніцтва | 1660—1682 гады |
Матэрыял | белы камень[d] |
Сайт | svenskakyrkan.se/… (шведск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак пабудаваны па праекце шведскага архітэктара Нікадэмуса Тэсіна Старэйшага. За ўзор ім была ўзята рымская царква Іль-Джэзу. Будаўнічыя працы пачаліся ў 1660 годзе, асвячэнне адбылося ў 1700 годзе.
У архітэктуры будынка спалучаюцца элементы класіцызму і барока. Будынак мае крыжападобную форму — заходняя частка ўпрыгожана дзвюма вежамі, а ва ўсходняй знаходзіцца апсіда, унутры якой размешчаны алтар. Ззаду алтара маецца алтарная карціна, якая адлюстроўвае зняцце Ісуса Хрыста з крыжа (падобныя выявы характэрны для шведскай высокацаркоўнай лютэранскай традыцыі).