Кагул (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кагул.
Кагул (укр.: Кагул) — поймавае возера ў нізоўях Дуная, размешчанае ў Рэнійскім раёне Адэскай вобласці на ўсход ад горада Рэні, паўночны ўчастак у Малдове.
Хуткія факты Кагул, Морфаметрыя ...
Кагул | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Плошча |
|
Найбольшая глыбіня | 7 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Плошча возера мае сезонныя ваганні і складае ад 82 да 93,5 км². Максімальная глыбіня — 7 м, у сярэднім 1,5 — 2 м. Паўднёвая частка возера шырокая (шырыня — да 11 км, даўжыня — 18 км), паўночная — вузкая, выцягнутая (шырыня — да 2 км, даўжыня — 15 км). Тэмпература летам — да +30 °C, зімой возера замярзае. Мінералізацыя вады — ад 0,8 да 1,5 г/л. З поўначы ў возера ўпадае рака Кагул.