Кагосіма (горад)
горад Японіі, сталіца прэфектуры Кагасіма / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кагосіма (яп.: 鹿児島市 Кагосіма-сі)[1] — цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы населены пункт прэфектуры Кагосіма. За размяшчэнне на беразе заліва ля падножжа стратавулкана Сакурадзіма, а таксама за гарачы клімат горад часта завуць «Неапалем Усходу».
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Плошча горада складае 547,07 км²,[2] насельніцтва — 605 609 чалавек (1 красавіка 2012)[3], шчыльнасць насельніцтва — 1 107 чал./км².
Кагосіма ўяўляе сабой буйны транспартны вузел у паўднёвай частцы вострава Кюсю. Тут функцыянуюць прамысловыя прадпрыемствы тэкстыльнай (бавоўна, шоўк), хімічнай, харчовай галін. Наладжана масавая вытворчасць фарфоравых вырабаў (сацумскі фарфор). Развіты рыбалоўны промысел. Маецца ўніверсітэт[4]. Побач з горадам ёсць аэрапорт. У 50 кіламетрах на паўднёвы ўсход, на паўвостраве Осумі размешчаны касмічны цэнтр Кагосіма, адкуль 11 лютага 1970 года быў запушчаны першы японскі спадарожнік «Осумі».
1 лістапада 2004 года ў склад горада ўвайшлі пяць прыгарадаў, за кошт чаго агульная плошча Кагосімы вырасла амаль у два разы. Гэта былі населеныя пункты Ёсіда, Кіірэ, Карыяма, Мацумота, Сакурадзіма.