Зямля Піры
паўвостраў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зямля Пі́ры[1] (дацк.: Peary Land) — паўвостраў на крайняй поўначы Грэнландыі. Абмываецца водамі Паўночнага Ледавітага акіяна.
Хуткія факты Зямля Піры, Акваторыя ...
Зямля Піры | |
---|---|
82°38′00″ пн. ш. 32°30′00″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Паўночны Ледавіты акіян |
Найвышэйшы пункт | 1 920 м |
Краіна | |
Рэгіён | Грэнландыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня паўвострава больш за 300 км. Рэльеф пераважна горны. Вышыні да 1920[1] м. У заходняй частцы ледавікі. Берагавая лінія моцна парэзаная фіёрдамі. На паўвостраве мыс Морыс-Джэсеп[1] (дацк.: Kap Morris Jesup) — крайні паўночны пункт Грэнландыі.
Паўвостраў названы ў гонар амерыканскага даследчыка Арктыкі Р. Э. Піры (англ.: Robert Edwin Peary), які даследаваў гэтую частку ўзбярэжжа Грэнландыі ў 1900 годзе.