Земляробства
від гаспадарчай дзейнасці / From Wikipedia, the free encyclopedia
Земляробства — навука і галіна сельскай гаспадаркі, заснаваная на выкарыстоўванні зямлі для вырошчвання раслінных культур.
Земляробства — гэта навука пра вырошчванне сельскагаспадарчых раслін, павелічэнне іх ураджайнасці, пра рацыянальнае выкарыстанне зямлі, павышэнне ўрадлівасці глебы. У яго аснове ляжаць фундаментальныя навукі пра прыроду: фізіка, хімія, біялогія, глебазнаўства, фізіялогія раслін, аграметэаралогія, аграхімія і інш. У аснову сучаснага земляробства пакладзены нарматыўна-тэхналагічны прынцып вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі[1].