Землетрасенне ў Чылі (2010)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Землетрасенне у Чылі — магутнае землетрасенне, якое адбылося 27 лютага 2010 года ля ўзбярэжжа Чылі, якое выклікала чалавечыя ахвяры, разбурэнне і утварэнне цунамі. Адно з самых буйных землетрасення за апошнія паўстагоддзя. Ачаг землетрасення знаходзіўся на глыбіні 35 кіламетраў. Эпіцэнтр — у 90 кіламетрах ад сталіцы Бія-Бія Кансепсіён, другой агламерацыі краіны па велічыні пасля Сант’яга. У большай ступені ад землетрасення магнітудай 8,8 пацярпелі рэгіёны Бія-Бія і Мауле. У двух рэгіёнах загінулі 540 і 64 чалавекі адпаведна. У вобласці Лібертадор-Хенераль-Бернарда-О’Хігінс ахвярамі стыхіі сталі 46, а ў Сталічнай вобласці — 36 чалавек[2]. Землетрасенне выклікала цунамі, якое абрынулася на 11 астравоў і ўзбярэжжа Мауле, аднак колькасць ахвяр, выкліканых цунамі, — мінімальна: большасць жыхароў узбярэжжа паспелі схавацца ад цунамі ў гарах.
Дата і час |
27 лютага 2010 года (06:34:17 UTC) |
---|---|
Магнітуда | 8,8 Mw |
Глыбіня гіпацэнтра |
35 км |
Размяшчэнне эпіцэнтра |
35°54′32″ пд. ш. 72°43′59″ з. д.HGЯO |
Закранутыя краіны (рэгіёны) |
Чылі |
Цунамі | Так |
Пацярпелыя | 802 загінуўшых[1] |
Падземныя штуршкі былі зафіксаваныя ў 11:39 па мясцовым часе. Па ўдакладненых дадзеных, эпіцэнтр землетрасення размяшчаўся ў 150 кіламетрах на паўднёвы-захад ад сталіцы краіны Сант’яга. Ачаг землетрасення знаходзіўся на глыбіні 35 кіламетраў. Падземныя штуршкі адчуваліся ў некалькіх гарадах цэнтральнай частцы краіны, у тым ліку ў Сант’яга і Вальпараіса.