Звычайныя падазроныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Звычайныя падазроныя» (англ.: The Usual Suspects) — амерыканскі крымінальны трылер 1995 года, зняты рэжысёрам Браянам Сінгерам па сцэнарыі Крыстафера Мак-Куоры[en]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Кевін Спейсі, Чэз Палмінцеры[en], Гэбрыэл Бірн, Стывен Болдуін[en], Кевін Полак[en], Бенісіа дэль Тора[7].
Звычайныя падазроныя | |
---|---|
англ.: The Usual Suspects | |
Жанр | фільм-рабаванне[d], неануар[d], фільм-містэрыя[d][1][2][…], флэшбэк-фільм[d], трылер[d], драматычны фільм, баявік і дэтэктыўны фільм[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
Памылка Lua у Модуль:WikidataSelectors на радку 335: attempt to index field 'datavalue' (a nil value). |
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | PolyGram Filmed Entertainment[d] |
Працягласць | 106 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская[5] |
Год | 1995 і 18 студзеня 1996[6] |
IMDb | ID 0114814 |
Прэм’ера фільма адбылася 25 студзеня 1995 года на кінафестывалі «Сандэнс», карціна таксама дэманстравалася ў па-законкурснай праграме 48-га Канскага кінафестывалю. У ліпені таго ж года кінастужка выйшла ў шырокі пракат. Фільм атрымаў пераважна станоўчыя ацэнкі крытыкаў, і быў высока ацэнены публікай. Пры бюджэце ў 6 мільёнаў долараў фільм сабраў у пракаце 34,4 мільёна. Прэміяльны сезон прынёс карціне некалькі дзясяткаў узнагарод, сярод якіх 2 прэміі «Оскар» і 2 прэміі «BAFTA».