Зборная Партугаліі па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зборная Партугаліі па футболе (парт.: A Selecção Nacional de Futebol de Portugal / Clube de Portugal) прадстаўляе Партугалію на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1921 года. Кіруецца і кантралюецца Партугальскай футбольнай федэрацыяй, якая з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА.
Партугалія | |||
---|---|---|---|
парт.: Seleção Portuguesa de Futebol | |||
Мянушкі | Selecção das Quinas (Каманда выбраных) | ||
Канфедэрацыя | УЕФА (Еўропа) | ||
Федэрацыя | Партугальская футбольная федэрацыя | ||
Галоўны трэнер | |||
Капітан | Крыштыяну Раналду | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Крыштыяну Раналду (196) | ||
Найлепшы бамбардзір | Крыштыяну Раналду (118) | ||
Хатні стадыён | Нацыянальны | ||
Код ФІФА | POR | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 9 (22 снежня 2022) | ||
Найвышэйшы | 3 (май — чэрвень 2010, кастрычнік 2012, красавік — чэрвень 2014, верасень 2017 — красавік 2018) | ||
Найніжэйшы | 43 (жнівень 1998) | ||
Рэйтынг Эла | |||
Дзеючы | 6 (18 красавіка 2018) | ||
Найвышэйшы | 2 (чэрвень 2006) | ||
Найніжэйшы | 42 (лістапад 1962) | ||
Першая гульня | |||
Іспанія 3:1 Партугалія (Мадрыд, Іспанія; 18 снежня 1921) |
|||
Самая буйная перамога | |||
Партугалія 8:0 Ліхтэнштэйн (Лісабон, Партугалія; 18 лістапада 1994) Партугалія 8:0 Ліхтэнштэйн (Каімбра, Партугалія; 9 чэрвеня 1999) Партугалія 8:0 Кувейт (Лейрыя, Партугалія; 19 лістапада 2003) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Партугалія 0:10 Англія (Лісабон, Партугалія; 25 мая 1947) |
|||
Чэмпіянат свету | |||
Колькасць удзелаў | 8 (Упершыню 1966) | ||
Найлепшы вынік | 3 месца (1966) | ||
Чэмпіянат Еўропы | |||
Колькасць удзелаў | 8 (Упершыню 1984) | ||
Найлепшы вынік | Чэмпіён (2016) | ||
Кубак канфедэрацый | |||
Колькасць удзелаў | 1 (Упершыню 2017) | ||
Найлепшы вынік | 3 месца (2017) |
Спартыўныя ўзнагароды | ||
---|---|---|
Чэмпіянаты свету | ||
Бронза | Англія 1966 | |
Кубкі канфедэрацый | ||
Бронза | Расія 2017 | |
Чэмпіянаты Еўропы | ||
Бронза | Францыя 1984 | |
Бронза | Бельгія/Нідэрланды 2000 | |
Серабро | Партугалія 2004 | |
Бронза | Польшча/Украіна 2012 | |
Золата | Францыя 2016 |
Упершыню зборная Партугаліі ўдзельнічала ў чэмпіянаце свету па футболе ў 1966 годзе. Прайграўшы ў паўфінале будучым чэмпіёнам свету зборнай Англіі, партугальцы занялі 3-е месца. У наступны раз Партугалія кваліфікавалася на чэмпіянат свету толькі ў 1986 годзе, а затым у 2002 годзе, вылецеўшы абодва разы пасля групавой стадыі турніру.
У 2008 годзе новым галоўным трэнерам зборнай Партугаліі быў прызначаны Карлуш Кейруш, у 2010 годзе яго змяніў Паўлу Бенту. У 2014—2022 гадах каманду ўзначальваў Фернанду Сантуш, пад яго кіраўніцтвам зборная ўпершыню выйграла міжнародны турнір, стаўшы ў 2016 годзе чэмпіёнам Еўропы. З 2023 года галоўным трэнерам з’яўляецца Раберта Марцінес.