Заходні фронт (Першая сусветная вайна, Расійская імперыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Заходні фронт.
Захо́дні фронт — агульнавайсковае аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне расійскіх войскаў у Першай сусветнай вайне у складзе Рускай Імператарскай Арміі.
Хуткія факты Заходні фронт, Гады існавання ...
Заходні фронт | |
---|---|
Гады існавання | жнівень 1915 года — 1918 |
Краіна | Расія |
Уваходзіць у | Руская імператарская армія |
Тып | Фронт |
Дыслакацыя | Расійская імперыя |
Удзел у | Першая сусветная вайна 1914—1918 |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | гл.Галоўнакамандуючыя |
Закрыць
Палявое ўпраўленне ўтворана 25[1] жніўня 1915 года на базе палявога ўпраўлення Паўночна-Заходняга фронту для абароны Маскоўскага стратэгічнага напрамку. На канец 1917 года штаб фронту знаходзіўся ў Мінску, з 22 лютага 1918 года — у Смаленску, з 23 сакавіка 1918 года — у Тамбове[1]. Фронт расфарміраваны 9 сакавіка 1918 года, штаб — 12 красавіка 1918 года[1].