Заходняя Памеранія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заходняя Памеранія (таксама Пярэдняя, або Блізкая Памеранія; ад ням.: Vorpommern) — назва часткі прускай правінцыі Памеранія, якая знаходзіцца ў сучаснай Германіі і разам з Мекленбургам утварае федэральную зямлю Мекленбург-Пярэдняя Памеранія. Пярэдняя Памеранія знаходзіцца на ўсходзе і ахоплівае прыкладна траціну тэрыторыі федэральнай зямлі.
Пярэдняя Памеранія знаходзіцца на паўночным усходзе Германіі, на ўсходзе мяжуе з Польшчай і Мекленбургам, на поўдні з федэральнай зямлёй Брандэнбург, а на поўначы выходзіць да ўзбярэжжа Балтыйскага мора.