Заходнепаморскае ваяводства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заходнепаморскае ваяводства (польск.: województwo zachodniopomorskie) — ваяводства, размешчанае на паўночным захадзе Польшчы. Адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад — Шчэцін.
Хуткія факты Заходнепаморскае ваяводства, Краіна ...
Заходнепаморскае ваяводства | |||||
---|---|---|---|---|---|
Województwo zachodniopomorskie | |||||
|
|||||
Краіна | Польшча | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Шчэцін | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Кашалін, Старгард | ||||
Дата ўтварэння | 1 студзеня 1999 | ||||
Насельніцтва (2013) |
1 721 405 (11-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 75 чал./км² | ||||
Плошча |
22 892 км² (5-е месца) |
||||
Часавы пояс | UTC+1 | ||||
Код ISO 3166-2 | PL-32 | ||||
Код аўтам. нумароў | Z | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Утворанае 1 студзеня 1999 ў адпаведнасці з рэформай мясцовага кіравання 1998 з былых Шчэцінскага і Кашалінскага ваяводстваў і невялікіх частак суседніх ваяводстваў. Названае паводле гістарычнага рэгіёна Памор'е (Памеранія). Назва Заходнепаморскае не зусім дакладнае, паколькі ваяводства не ўключае многія землі заходняга Памор'я, якія знаходзяцца на тэрыторыі Германіі (Пярэдняя Памеранія), гістарычна гэтыя землі называлі сярэдняй і ўсходняй Памераніяй.
Насельніцтва — 1 721 405 жыхароў (2013 год)[1].