Залатая пласцінка «Вояджэра»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Залата́я пласці́нка «Во́яджэра» — пазалочаная інфармацыйная пласцінка с запісам гукавых і відэасігналаў, упакаваная ў алюмініевы футляр. Мае дыяметр 12 цаляў (каля 30 см.) і пакрытая золатам для абароны ад карозіі пад уздзеяннем касмічнага пылу. Разам з пласцінкай у футляр упакаваныя фанаграфічная капсула і ігла для ўзнаўлення запісу. На футляры выгравіравна схема, якая адлюстроўвае ўсталяванне іглы на паверхню запіса, хуткасць праігравання і спосаб пераўтварэння відэасігналаў у выяву. Як і на пласціне «Піянера», адлюстравана карта пульсараў, на якой адзначана месцазнаходжанне Сонца ў Галактыке, а таксама схема выпраменьвання атама вадарода для атрымання метрычных адзінак і адзінка часу. Камісію, якая займалася падрыхтоўкай пласцінкі, узначальваў Карл Саган[1].