Закрылак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Закрылак — прафіляваная адхіляемая паверхня, сіметрычна размешчаная на заднім канцы крыла, элемент механізацыі крыла. Закрылкі ў прыбраным стане з'яўляюцца працягам паверхні крыла, тады як у выпушчаным стане могуць адыходзіць ад яго з утварэннем шчылін. Выкарыстоўваюцца для паляпшэння апорнай здольнасці крыла падчас узлету, набору вышыні, зніжэння і пасадкі, а таксама пры палёце на малых хуткасцях. Існуе вялікая колькасць тыпаў канструкцыі закрылкаў.
Першыя самалёты з механізацыяй задняга краю крыла былі пабудаваныя ў 1920-х гадах. Больш шырока закрылкі сталі прымяняцца з 1930-х гадоў, калі атрымала распаўсюджанне схема свабоднанясучага манаплана.