Завязь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Завязь — тэрмін марфалогіі раслін; ніжняя полая частка песціка двухполай ці жаночай кветкі. Завязь змяшчае надзейна абароненыя семязавязі. Пасля апладнення завязь ператвараецца ў плод, унутры якога знаходзіцца насенне, якое развіліся з семязавязяў[1].
Завязь выконвае функцыю вільготнай камеры, якая засцерагае семязавязі ад высыхання, вагання тэмпературы і паглынання іх насякомымі[2].
Завязь і рыльца песціка, якое служыць для ўлоўлівання пылка, злучаюцца слупком (калі ў кветцы некалькі песцікаў, іх верхнія звужаныя часткі называюць стылодыямі)[3].
Завязь можа быць адна- ці шматгнездавой (у апошнім выпадку яна падзелена перагародкамі на гнёзды; часам гнёзды падзелены несапраўднымі перагародкамі).
Паводле тыпу размяшчэння ў кветцы завязі называюцца:
- Верхняя (свабодная) завязь — прымацоўваецца да кветаложа пад заваззю, не зрастаючыся ні з якімі часткамі кветкі (у гэтым выпадку кветку называюць падпесцікавай ці каляпесцікавай).
- Ніжняя завязь — знаходзіцца пад кветаложай, астатнія часткі кветкі над завяззю (у гэтым выпадку кветку называюць надпесцікавай).
- Паўніжняя завязь — зрастаецца з іншымі часткамі кветкі, гіпантыем ці кветаложам, да ніжняй палавіны завязі, а верхавіна яе застаецца свабоднай (у гэтым выпадку кветку называюць поўнадпесцікавай).