Жэода
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэты артыкул аб геалагічным утварэнні, аб кінатэатры ў Парыжы глядзіце Жэод.
Жэо́да, жэод, жаода (фр.: géode ад стар.-грэч.: γεοειδής або γεώδης — «землепадобны») — геалагічнае ўтварэнне, замкнутая поласць ў асадкавых (пераважна ў вапнавых) або некаторых вулканічных пародах, часткова, або амаль цалкам запоўненая крышталічным мінеральным рэчывам, аграгатамі мінералаў; поўная буйная сакрэцыя. Сустракаюцца разнастайныя формы жэоды, але часцей яна ізаметрычная, акруглая, эліпсападобная і інш.[1]