Жнівеньскі путч (руск.: Августовский путч) — палітычныя падзеі, якія разгортваліся 18 — 21 жніўня 1991 года ў СССР і атрымалі афіцыйную ацэнку з боку ўладаў СССР (у асобе Прэзідэнта СССР[4], Вярхоўнага Савета СССР[5] і З’езда народных дэпутатаў СССР[6]) і РСФСР (у асобе Прэзідэнта РСФСР[7], Савета міністраў РСФСР[8] і Вярхоўнага Савета РСФСР[9]), а таксама органаў улады некаторых саюзных рэспублік[10], як змова, дзяржаўны пераварот і антыканстытуцыйны захоп улады (путч).
Хуткія факты Жнівеньскі путч, Дата ...
Жнівеньскі путч |
---|
Асноўны канфлікт: Распад СССР |
|
Дата |
з 18 па 21 жніўня 1991 г |
Месца |
СССР, РСФСР, Масква |
Прычына |
|
Вынік |
- правал і самароспуск ДКНС,
- перамога Барыса Ельцына,
- зрыў падпісання новага Саюзнага дагавора,
- роспуск Кабінета міністраў СССР,
- ліквідацыя пасады віцэ-прэзідэнта СССР,
- утварэнне Дзяржсавета,
- самароспуск З’езда народных дэпутатаў СССР,
- скасаванне Вярхоўнага Савета СССР як адзінага органа ўлады (падзел саюзнага парламента на дзве самастойныя палаты: Савет Рэспублік і Савет Саюза),
- страта КПСС статусу кіруючай партыі і яе забарона.
|
Змены |
Ліквідацыя СССР (з 8 па 26 снежня 1991 г) |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
|
Страты |
няма страт
| трое абаронцаў
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Падзеі праявіліся ў стварэнні Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы (ДКНС), які абвясціў сябе органам «для кіравання краінай і эфектыўнага ажыццяўлення рэжыму надзвычайнага становішча», рашэнні якога агульнаабавязковыя[11] да выканання на ўсёй тэрыторыі СССР, а таксама ў абвяшчэнні Генадзя Янаева выконваючым абавязкі прэзідэнта СССР «у сувязі з немагчымасцю па стане здароўя выканання Міхаілам Гарбачовым сваіх абавязкаў». У склад ДКНС увайшлі віцэ-прэзідэнт СССР Генадзь Янаеў, шэраг кіраўнікоў ЦК КПСС, урада СССР, арміі і КДБ СССР.
Спроба групы партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў увесці надзвычайнае становішча ў шэрагу рэгіёнаў СССР выклікала адмоўную рэакцыю ў кіраўніцтве Расійскай Федэрацыі і іншых рэспублік. Жнівеньскі путч пацярпеў паражэнне.