Жаслен II (граф Эдэсы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жаслен II дэ Куртэнэ (фр.: Josselin II de Courtenay, 1113 — 1159, Алепа) — граф Эдэсы з 1131 года, апошні кіраўнік графства Эдэскага. Сын графа Жаслена I і Беатрыс, дочкі армянскага цара Костандына I.
Жаслен II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Josselin II de Courtenay | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жаслен I | ||||||
Пераемнік | Жаслен III | ||||||
Нараджэнне | каля 1113[1] | ||||||
Смерць |
каля 1159[1][2] |
||||||
Род | Першы дом Куртэнэ | ||||||
Бацька | Жаслен I[2] | ||||||
Маці | Беатрыс Армянская[d][2][3] | ||||||
Жонка | Беатрыс дэ Сон[d] | ||||||
Дзеці | Агнес дэ Куртэнэ[2][3], Жаслен III[d][3] і Ізабэль дэ Куртэнэ[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У юнацкасці Жаслен патрапіў у палон да мусульман падчас бітвы пры Азазе ў 1125 годзе, але затым намаганнямі караля Іерусаліма Балдуіна II быў вызвалены. У 1131 годзе яго бацька Жаслен I быў паранены ў бітве з Данішмендамі і неўзабаве памёр. Пасля яго смерці Жаслен атрымаў у спадчыну графства Эдэскае[крыніца?].
Да таго часу над графствам навісла пагроза з боку Зангі, які згуртаваў пад сваёй уладай Алепа і Масул. Жаслен II не надаваў належнай увагі бяспецы сваіх межаў, таму што быў занадта заняты канфліктам з Трыпалі. У 1138 годзе Жаслен, княства Антыёхія і імператар Візантыі Іаан II агульнымі намаганнямі паспрабавалі напасці на Зангі, але пацярпелі паражэнне.
У 1144 годзе, скарыстаўшыся адсутнасцю Жаслена ў Эдэсе (ён знаходзіўся ў Антыёхіі), Зангі акружыў горад. Аблога Эдэсы доўжылася ўсяго месяц, і 24 снежня таго ж года горад паў. Уварваўшыся ў Эдэсу, мусульмане ўчынілі разню — хроніка[4] паведамляе, што яны «наталілі смагу крывёй старых і дзяцей, мужчын і жанчын, святароў і дыяканаў, пустэльнікаў і манахаў, манашак і дзяўчын, немаўлятаў, жаніхоў і нявест». Жаслен працягваў фармальна заставацца графам Эдэсы і кіраваў рэшткамі свайго графства з горада Турбесель. Пасля гібелі Зангі ў 1146 годзе ён распачаў спробу вярнуць страчаныя ўладанні, але ў лістападзе 1146 года пацярпеў паражэнне ад атабека Нур ад-Дзіна Махмуда і ледзь пазбег палону. У 1150 годзе Жаслен усё ж патрапіў у палон да мусульман, яго трымалі ў Алепа да самай смерці ў 1159 годзе.