Елісейскія палі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Елісейскія палі або Шанз-Элізэ (фр.: avenue des Champs-Élysées або les Champs-Élysées, або проста les Champs) — адна з галоўных магістраляў у VIII акрузе Парыжа. Елісейскія палі распасціраюцца ад плошчы Канкорд да Трыумфальнай аркі. Працягласць 1915 м, шырыня 71 м.
Хуткія факты Елісейскія палі Елісейскія Палі, Quartier du Faubourg-du-Roule, Парыж, VIII акруга Парыжа, Агульная інфармацыя ...
Елісейскія палі Елісейскія Палі, Quartier du Faubourg-du-Roule, Парыж, VIII акруга Парыжа | |
---|---|
фр.: Avenue des Champs-Élysées[1] | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Працягласць |
|
Шырыня | 70 м[2] |
Назва ў гонар | Элізій[d][3][2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Назва паходзіць ад Елісейскіх палёў (Ἠλύσιον πεδίον) з грэчаскай міфалогіі, дзе яны абазначаюць краіну падземнага царства, у якой пануе вечная вясна і праводзяць бесклапотны час героі і людзі, якія вялі праведны лад жыцця.
Паводле папулярнага стэрэатыпа, Елісейскія палі — самая прыгожая вуліца ў свеце (фр.: la plus belle avenue du monde). Па прычыне высокага кошту нерухомасці ў дамах па Елісейскіх палях нямнога жыхароў, у будынках размяшчаюцца пераважна магазіны і офісы.