Ева
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ева (іўр.: חַוָּה, іўр. вым.: Хава — літ. «якая дае жыццё», греч. Εὔα) — у аўраамічных рэлігіях — прамаці ўсіх людзей, першая жанчына, жонка Адама, створаная з яго рэбры, маці Каіна, Авеля і Сіфа.
Хуткія факты Ева, Пол ...
Ева | |
---|---|
Пол | жанчына |
Муж | Адам[1] |
Дзеці | Каін[2], Авель[3], Сіф[4][5], Азура[d][6], Awan[d][6] і Aclima[d][6] |
У іншых культурах | Eve in Islam[d] і Мітахандрыяльная Ева[7] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Паводле біблейскай міфалогіі, жонка Адама, створаная ў раі з яго рабра богам. У іудзейскай, хрысціянскай і мусульманскай міфалогіі яна разглядаецца як крыніца жыцця, як пачынальніца ўсяго чалавечага роду. За тое, што Ева першая парушыла забарону бога і паспытала плод з дрэва пазнання дабра і зла, а потым і спакусіла на гэта Адама, бог пракляў іх абодвух, выгнаў з раю, а іх грэх перанёс на ўсё чалавецтва як пажыццёвае пакаранне (першародны грэх).