Дру Вайсман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дру Вайсман (англ.: Drew Weissman; нар. 7 верасня 1959, Лексінгтан, Масачусетс, ЗША[7]) — амерыканскі імунолаг, біяхімік і вучоны-медык, найбольш вядомы сваім укладам у даследаванне РНК. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 2023 года разам з Каталін Карыко за «адкрыцці, якія датычаць мадыфікацый нуклеазідных асноў, што дазволілі распрацаваць эфектыўныя мРНК-вакцыны супраць COVID-19»[8].
Дру Вайсман | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 верасня 1959(1959-09-07)[1] (64 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | даследчык, прафесар |
Навуковая сфера | messenger RNA[d][2] і RNA vaccine[d][2] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
прэмія прынцэсы Астурыйскай за дасягненні ў навуковых і тэхнічных даследаваннях[d] (2021) Rosenstiel Award[d] (2020) прэмія Луізы Грос-Хорвіц (2021) прэмія Ласкера — Дэбейкі за клінічныя медыцынскія даследаванні[d] (2021) прэмія доктара Поля Янсена за даследаванні ў вобласці біямедыцыны[d] (2021) William B. Coley Award[d] (2021) медаль Джона Скота[d] (2021) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яго праца дапамагла распрацаваць эфектыўныя мРНК-вакцыны, найбольш вядомымі з якіх з’яўляюцца вакцына супраць COVID-19 вытворчасць BioNTech/Pfizer і Moderna[9]. Вайсман з’яўляецца прафесарам медыцыны ў Медыцынскай школе Перэльмана пры Універсітэце Пенсільваніі. Ён і яго калега-даследчык Каталін Карыка атрымалі шмат узнагарод, уключаючы прэмію за клінічныя медыцынскія даследаванні Ласкера-Дэбейкі (2021).