Другая балканская вайна — вайна, якую вялі між сабой Балгарыя і — супольна — Сербія, Чарнагорыя, Грэцыя, Румынія, Турцыя з 29 чэрвеня па 10 жніўня 1913 года. Балгарыя фактычна пачала гэту вайну і панесла паражэнне.
Частка Македоніі адышла Сербіі, іншая— Грэцыі. Асманская імперыя вярнула невялікую частку сваіх былых еўрапейскіх уладанняў. Да Румыніі адышла Паўднёвая Дабруджа
Галоўнай прычынай вайны быў канфлікт Сербіі і Балгарыі з-за падзелу тэрыторый, адабраных у Турцыі падчас Першай балканскай вайны. Балгарскія кіроўныя колы спадзяваліся нечаканым нападам на сербаў дасягнуць Скопле і Велеса, і атрымаць, такім чынам, моцную пазіцыю на наступных перамовах па статусе Македоніі. Удзел Румыніі і Турцыі быў выкліканы тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі Румыніі і імкненнем Турцыі да рэваншу за паражэнне ў папярэдняй вайне.