Гёхштэцкая бітва (ням.: Zweite Schlacht bei Höchstädt), у англамоўных крыніцах называецца Бітва пры Бленхейме (англ.: Battle of Blenheim; ад ням.: Blindheim — назвы камуны ў Баварыі) — бітва, якая адбылася 13 жніўня 1704 года, у час вайны за іспанскую спадчыну (1701—1714), у раёне вёскі Гёхштэт (сучасны горад Гёхштэт-на-Дунаі, Германія) на левым беразе Дуная.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гёхштэцкая бітва.
Людовік XIV планаваў вывесці з вайны Леапольда I аблогай Вены, габсбургскай сталіцы, і атрымаць выгодны мірны дагавор. Пагроза для Вены была вельмі высокай: армія баварскага курфюрста і маршала Марсена ў Баварыі пагражалі з захаду, а вялікая армія маршала Вандома ў паўночнай Італіі стварала сур'ёзную небяспеку з наступам праз перавал Брэнер. Вена таксама знаходзілася пад ціскам венгерскага паўстання Ракацы і яго ўсходніх паходаў. Разумеючы небяспеку, герцаг Мальбара вырашыў зняць пагрозу аблогі з Вены, накіраваўшы свае сілы на поўдзень, аказваючы дапамогу імператару Леапольду I у рамках Вялікага саюза.
Войскі пад камандаваннем прынца Яўгенія Савойскага і герцага Дж. Чэрчыля Мальбара разграмілі франка-баварскую армію пад камандаваннем баварскага курфюрста Максіміліяна і французскіх маршалаў Ф. Марсена і К. Талара.