Дроэда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дроэда (ірл.: Droichead Átha, Дрохеда) — партовы горад у Ірландыі. Знаходзіцца ў графстве Лаут, мае статус бора на ўсходнім узбярэжжы Ірландыі за 56 кіламетраў на поўнач ад Дубліна.
Горад
| ||||||||||||||||||||
Рака Бойн падзяляла горад на дзве роўныя часткі паміж графствамі Лаут і Міт, пакуль гарадская рада ў 1898 годзе не вырашыла перадаць цалкам горад графству Лаут. У 1976 годзе раёны разрослага горада ў графстве Міт зноў былі перададзеныя пад юрысдыкцыю графства Лаут.
На гербе горада прысутнічае зорка і паўмесяц у памяць аб выратаванні горада ад голаду трыма асманскімі караблямі са збожжам, пасланымі турэцкім султанам Абдулам-Меджыдам I у дапамогу гараджанам падчас голаду ў Ірландыі ў 1845—1849 гадах.
Султан менавіта так і паступіў, аднак употай адправіў яшчэ тры судны з харчаваннем. Нягледзячы на перашкоды англійскіх караблёў, «флатылія свабоды» дасягнула порта і прывезла харчаванне.
У падзяку за гэта ірландцы з вялікай сімпатыяй ставяцца і цяпер да туркаў, асабліва ў Дроэдзе.