Дзяржаўная пагранічная служба Азербайджана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўная памежная служба (ДПС) Азербайджана (азерб.: Dövlət Sərhəd Xidməti, DSX) — дзяржаўная ваенная арганізацыя, асноўнай задачай якой з'яўляецца ахова дзяржаўнай мяжы Азербайджанскай Рэспублікі.
Дзяржаўная памежная служба Азербайджана была створана 31 ліпеня 2002 указам прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі на базе выведзенага з Міністэрства нацыянальнай бяспекі Упраўлення памежвойскамі.[1]
Кіруе ДПС генерал-лейтэнант Эльчин Гуліеў.[2]