Джэлам
рака ў Індыі і Пакістане / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Джэлам (значэнні).
Джэ́лам — рака ў Індыі і Пакістане , прыток ракі Чынаб (басейн Інда).
Хуткія факты Джэлам, Характарыстыка ...
Джэлам | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 774 км |
Басейн | 55 300 км² |
Расход вады | 895 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Гімалаі |
• Каардынаты | 33°25′47″ пн. ш. 75°22′34″ у. д.HGЯO |
Вусце | Чынаб |
• Каардынаты | 31°10′12″ пн. ш. 72°08′44″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | [[Індыйскі акіян|Індыйскі акіян]] |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі 774 (810[1]) км, плошча басейна 55,3 тыс. км². Вытокі на схілах хрыбта Пір-Панджал (Цэнтральныя Гімалаі). У вярхоўях перасякае Кашмірскую даліну, працякае праз возера Вулар. Мае спакойнае цячэнне. Суднаходная. Ніжэй глыбокай цяснінай прарываецца праз перадавы хрыбет Гімалаяў і выходзіць на Інда-Гангскую раўніну, дзе зноў становіцца суднаходнай. Сярэдні расход вады 895 м³/сек, падчас летніх мусонаў - звыш 20 тыс. м³/сек. Жывіць шырокую сетку арашальных каналаў. На Джэламе гарады Срынагары, Джэлам, Бхера, Хушаб.