Джузэпэ Гарыбальдзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джузэпэ Гарыбальдзі[6] (італ.: Giuseppe Garibaldi; 4 ліпеня 1807, Ніца — 2 чэрвеня 1882, востраў Капрэра) — народны герой Італіі, палкаводзец, адзін з правадыроў Рысарджымента, літаратар. Разам з Каміла Кавурам, Віктарам Эмануілам II і Джузэпэ Мадзіні яго лічаць адным з «бацькоў айчыны» ў Італіі.
Джузэпэ Гарыбальдзі | ||
---|---|---|
італ.: Giuseppe Garibaldi | ||
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1807(1807-07-04)[1][2][…] | |
Месца нараджэння | ||
Дата смерці | 2 чэрвеня 1882(1882-06-02)[1][2][…] (74 гады) | |
Месца смерці | ||
Месца пахавання | ||
Жонка | Аніта Гарыбальдзі, Giuseppina Raimondi[d] і Francesca Armosino[d] | |
Дзеці | Рычыёці Гарыбальдзі[d], Роза Гарыбальдзі[d], Тэрэза Гарыбальдзі[d], Clelia Garibaldi[d], Manlio Garibaldi[d], Rosita Garibaldi[d], Anita Garibaldi[d] і Меноці Гарыбальдзі | |
Грамадзянства | ||
Прыналежнасць | Каралеўства Італія | |
Род войскаў | Royal Sardinian Army[d], Каралеўская італьянская армія[d], капёр і сухапутныя войскі | |
Званне | адмірал, генерал-маёр і генерал | |
Камандаваў | Нацыянальныя ваенна-марскія сілы Уругвая[d], Альпійскія паляўнічыя[d], Чырвоныя кашулі[d], Army of the Vosges[d], International Legion[d] і Ваенна-марскія сілы | |
Бітвы/войны | ||
Узнагароды і званні |
|
|
Аўтограф | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы | ||
Творы ў Вікікрыніцах |
Гарыбальдзі быў цэнтральнай фігурай у італьянскім Рысарджымента, бо ён асабіста камандаваў і ўдзельнічаў у шматлікіх ваенных кампаніях, якія прывялі ў канчатковым выніку да фарміравання адзінай Італіі. Ён наогул імкнуўся дзейнічаць ад імя законнай улады, таму яго не прынята лічыць рэвалюцыянерам. Гэтак ён быў прызначаны генералам часовым урадам у Мілане ў 1848 годзе, а таксама генералам Рымскай рэспублікі ў 1849 годзе ваенным міністэрствам, а таксама ўзначальваў Экспедыцыю тысячы ад імя і са згоды Віктара Эмануіла II.
Джузэпэ быў празваны «героем двух міроў» за яго ўдзел у ваенных аперацыях у Паўднёвай Амерыцы і Еўропе. Гэта прынесла яму значную рэпутацыю ў Італіі і за мяжой. Многія з найвялікшых інтэлектуалаў таго часу, як Віктор Гюго, Аляксандр Дзюма і Жорж Санд, усхвалялі яго з захапленнем. Злучанае Каралеўства і Злучаныя Штаты аказвалі яму фінансавую і ваенную падтрымку ў цяжкіх умовах.
Згодна з апісаннем добраахвотнікі пад яго камандваннем насілі чырвоныя кашулі замест уніформы.