Джозеф Кларк
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кларк.
Джозеф Кларк (англ.: Joseph Clarke; нар. 3 лістапада 1992 г., Сток-он-Трэнт, Стафардшыр, Вялікабрытанія) — брытанскі каякер. Алімпійскі чэмпіён 2016 года ў дысцыпліне «байдаркі-адзіночкі», шматразовы чэмпіён свету і Еўропы ў камандных спаборніцтвах.
Хуткія факты Джозеф Кларк, Род дзейнасці ...
Джозеф Кларк | |
---|---|
англ.: Joseph Clarke | |
Род дзейнасці | вясляр на каноэ |
Дата нараджэння | 3 лістапада 1992(1992-11-03) (31 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | joe-clarke.co.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Упершыню ён сеў у лодку ва ўзросце 8 гадоў падчас скаўцкага паходу. Пасля гэтага Джо падаў заяўку на ўступленне ў канаісцкі клуб Стэфард і Стоўна, аднак не быў прыняты з прычыны юнага ўзросту. Пазней яму ўсё ж удалося ўступіць у клуб, і ў 2004 годзе ва ўзросце 11 гадоў Кларк прыняў удзел у першых для сябе спаборніцтвах.